Прафарыентацыйная прома-акцыя ПалесДУ

12 кастрычніка 2024 года прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у прафарыентацыйнай прома-акцыі «Выбіраем прафесію – выбіраем будучыню» ў рамках святкавання Дня горада Пінска.

Жыхары і госці горада Пінска змаглі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі і магчымасцямі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Іх увазе былі прадстаўлены прафарыентацыйныя матэрыялы ад кожнага факультэта; жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у конкурсах, квізах, майстар-класах, адпрацаваць методыку напісання іерогліфаў пад кіраўніцтвам нашых магістрантаў з КНР, а таксама азнаёміцца з навуковымі распрацоўкамі ўніверсітэта.