Студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта акрамя паспяховай вучобы актыўна займаюцца і навукова-даследчай працай. Студэнтка 4 курса групы 17 ЭУП-1 Соц Марына Якімаўна прыняла ўдзел у II Міжнародным конкурсе даследчых работ маладых вучоных «Час перамен», які праходзіў з 10 студзеня па 30 снежня 2020 года. Яе конкурсная праца «Аналіз асноўных паказчыкаў фінансавай дзейнасці прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь» заняла 1 месца; навуковы кіраўнік Бухцік Марына Ігараўна, к.э.н., дацэнт, дацэнт кафедры фінансавага менеджменту.
Дыпломамі «За лепшую навуковую работу па выніках інтэрнэт-галасавання» ўзнагароджаны студэнткі 4 курса групы 17 Ф-2 Пасюк Вольга Юр'еўна і Пачко Вольга Мікалаеўна, якія прынялі ўдзел у студэнцкай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Навуковая супольнасць студэнтаў XXI стагоддзя. Эканамічныя навукі». Горад Новасібірск, снежань 2020). Студэнткі прадставілі конкурсную працу «Аналіз фінансавага стану ААТ«Слуцкі хлебазавод: практычны аспект»; навуковы кіраўнік Бухтик Марына Ігараўна, к.э.н., дацэнт кафедры фінансавага менеджменту.
Пажадаем нашым студэнтам далейшых поспехаў у вучобе і навуковай дзейнасці.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии