З 14 па 18 кастрычніка 2024 года навучэнцы ліцэя сталі актыўнымі ўдзельнікамі Ліцэйскага тыдня, які традыцыйна праводзіцца ў кастрычніку і прымеркаваны да Дня ліцэяў. Святочныя мерапрыемствы доўжыліся ўвесь навучальны тыдзень. На працягу ўсяго гэтага часу ліцэісты, настаўнікі і бацькі бралі ўдзел у інтэлектуальных, культурных і забаўляльных мерапрыемствах. Фінальным акордам святкавання, самым доўгачаканым і хвалюючым, стала "Прысвячэнне ў ліцэісты".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии