19-20 кастрычніка ў спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна" адбыліся міжнародныя спаборніцтвы па каратэ "Belarus Open". У спаборніцтвах бралі ўдзел больш за 1000 атлетаў з 90 клубаў і спартыўных арганізацый Беларусі, Расіі, Азербайджана, Ірака, Саудаўскай Аравіі і Пакістана. Паспяхова выступілі на “Belarus Open” студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Раман Чымбур і Мікіта Сахвон. 1 месца ў вагавой катэгорыі да 75 кг сярод мужчын 18+ кумітэ заняў студэнт 2 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Раман Чымбур.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии