У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя банкаўскай адукацыі на Палессі, 25 кастрычніка 2024 года на факультэце эканомікі і фінансаў УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" прайшла юбілейная XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Банкаўская сістэма: устойлівасць і перспектывы развіцця". Адкрыў канферэнцыю рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
Павіншаваў удзельнікаў канферэнцыі старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня Пінскага гарадскога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Куніцкі Сяргей Віктаравіч.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии