У Цэнтры беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый адбылася сустрэча кіраўніцтва ПалесДУ і БрДУ ім. А.С. Пушкіна. ️На сустрэчы прысутнічалі: рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч; прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна; начальнік аддзела міжнародных сувязей Аксёнчык Наталля Уладзіміраўна; дэкан інжынернага факультэта Астранкоў Андрэй Валер'евіч; загадчык кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі Жылевіч Вольга Фёдараўна; старшыня Пінскай гарадской Рады дэпутатаў, старшыня Пінскай гарадской суполкі Беларускай партыі «Белая Русь» Куніцкі Сяргей Віктаравіч.
З боку БрДУ ім. А.С. Пушкіна: рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна Юрый Пятровіч Голубеў; дырэктар Інстытута Канфуцыя БрДУ ім. А.С. Пушкіна з кітайскага боку Фан Шэнлян; дырэктар Інстытута Канфуцыя БрДУ ім. А.С. Пушкіна з беларускага боку Анжэла Яўгенаўна Саідзі; выкладчык Інстытута Канфуцыя БрДУ ім. А.С. Пушкіна Лю Січэнь. У рамках візіту была арганізавана прэзентацыя адукацыйнага і навуковага патэнцыялу ПалесДУ. ️На сустрэчы былі закрануты тэмы развіцця кітайскай мовы і культуры ў горадзе Пінску, у прыватнасці, у Палескім дзяржаўным універсітэце. Абмяркоўвалася арганізацыя сумесных мерапрыемстваў з Інстытутам Канфуцыя БрДУ ім. А.С. Пушкіна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии