14 лістапада намеснік Пінскага міжраённага пракурора Аляксандр Уладзіміравіч Плескацэвіч сустрэўся з калектывам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна і прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч.
У рамках сустрэчы былі разгледжаны пытанні захавання грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, а таксама правапарушэнні экстрэмісцкай накіраванасці і адказнасць за іх учыненне. Аляксандр Уладзіміравіч нагадаў, што за распаўсюджванне (рэпост, перарэпост), захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і падпіску на экстрэмісцкія Telegram-каналы і Telegram-чаты прадугледжана крымінальная адказнасць.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии