Сустрэча моладзі Брэсцкай вобласці са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Пятром Аляксандравічам Пархомчыкам

​​​​​​​18 лістапада сакратар першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" УА "ПалесДУ" Ліхота Уладзіслаў і актывісты Уладычык Марта, Скрабэль Аляксандр, Турбан Кацярына і Статкевіч Павел у складзе дэлегацыі горада Пінска прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу моладзі Брэстчыны са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці.

Звяртаючыся да маладых людзей, Пётр Аляксандравіч нагадаў аб цяжкім шляху станаўлення, які прайшла наша краіна і неабходнасці не спыняцца на дасягнутым, а таксама падзяліўся сваім вопытам, расказаў аб спецыфіцы працы і справах, якія яму блізкія па духу.