Бухгалтарскі ўлік і аўдыт

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу “Бухгалтарскі ўлік і аўдыт”, якая прымеркавана да афіцыйнага Дня бухгалтара ў Беларусі (28 лістапада) і экспануецца ў чытальнай зале навучальнага корпуса №1.

Бухгалтарскі ўлік з'яўляецца складовай часткай функцыянавання любога прадпрыемства. У наш час праца бухгалтара па-ранейшаму надзвычай важная, без яго не абыходзіцца ні адна арганізацыя. Сёння бухгалтар - гэта кваліфікаваны спецыяліст, які вылічае падаткі, які разбіраецца ў фінансавым аналізе і юрыдычных пытаннях. На выставе прадстаўлена літаратура, якая раскрывае асноўныя пытанні тэорыі і практыкі сучаснага айчыннага і замежнага бухгалтарскага ўліку і аўдытарскай дзейнасці: базавыя прынцыпы бухгалтарскага ўліку і аўдыту, фінансавы і кіроўчы ўлік, уліковую палітыку, бухгалтарскую фінансавую дакументацыю, методыкі аўдытарскай праверкі, міжнародныя стандарты бухгалтарскага ўліку і аўдыту.

Запрашаем усіх жадаючых!