Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы на тэму "Пытанні ўдасканалення заканадаўства аб вядзенні рыбаводства ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе" адбылося 5 снежня 2024 года ў ААТ "Рыбгас "Волма", адным са старэйшых рыбгасаў краіны.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на пасяджэнні прадстаўлялі: дэкан інжынернага факультэта Астранкоў Андрэй Валер'евіч, дацэнт кафедры аквакультуры і дызайну экаасяроддзя Ярмош Віктар Васільевіч і старшы выкладчык кафедры аквакультуры і дызайну экаасяроддзя Козыр Аляксей Віктаравіч.
У рамках мерапрыемства былі разгледжаны актуальныя пытанні функцыянавання рыбаводчых комплексаў Рэспублікі Беларусь, а таксама сфарміравана экспертная група для работы над праектам Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аквакультуры".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии