10 снежня 2024 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце на інжынерным факультэце прайшоў адкрыты дыялог "Час выбраў нас".
Спікерамі важнай размовы на тэму прэзідэнцкіх выбараў сталі сакратар ПА ГА БРСМ Ліхота Уладзіслаў Юр'евіч і намеснік старшыні Маладзёжнага парламента пры Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, член Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў Мацука Вольга Васільеўна.
У рамках сустрэчы адбылося ўручэнне маладзёжных білетаў членам пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии