10 снежня студэнты і выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта зноў аб'ядналіся для правядзення ўжо традыцыйнага мерапрыемства адыходзячага года, навагодняга дабрачыннага кірмашу "Падары радасць дзецям!".
На кірмашы былі прадстаўлены навагоднія сувеніры, цацкі ручной работы, арыгінальныя кандытарскія вырабы. Усе ахвочыя змаглі прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі.
На сабраныя грашовыя сродкі будуць набыты неабходныя прыналежнасці для выхаванцаў Пінскага спецыялізаванага дома дзіцяці і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Пінска. Шчыра дзякуем арганізатарам і ўсім, хто ўнёс свой уклад у такую добрую справу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии