Па выніках конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на лепшую доктарскую і кандыдацкія дысертацыі, загадам №320 ад 27.12.2024 г. дысертацыя дацэнта кафедры аквакультуры і дызайну экаасяроддзя, кандыдата сельскагаспадарчых навук Ярмоша Віктара Васільевіча на тэму: «Удасканаленне тэхналагічных прыёмаў узнаўлення і вырошчвання кларыевага сома (Clarias gariepinus)» была прызнана пераможцам штогадовага конкурсу на лепшую кандыдацкую дысертацыю ў намінацыі «ветэрынарныя і сельскагаспадарчыя навукі».
- Войдите, чтобы оставлять комментарии