У Палескім дзяржаўным універсітэце праходзіць акцыя "Штаб маладога выбаршчыка". У склад штаба ўваходзяць сакратар БРСМ Ліхота Уладзіслаў Юр'евіч, намеснікі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ляўшук Аксана Мікалаеўна, Карогвіч Наталля Вітальеўна, Галяковіч Юлія Алегаўна, Прылоўская Кацярына Ігараўна, намеснік старшыні Моладзевага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў Мацука Вольга Васільеўна, а таксама актывісты БРСМ.
У рамках акцыі праходзяць сустрэчы са студэнтамі, на якіх моладзь у даступнай форме знаёмяць з падрабязнасцямі прэзідэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца 26 студзеня 2025 года. Арганізатары праводзяць дзелавыя гульні і адказваюць на пытанні.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии