У сталіцы Грузіі прайшоў міжнародны турнір па каратэ «Серыя А», у якім прымаюць удзел наймацнейшыя каратысты планеты. Гэты старт з'яўляўся рэйтынгавым і адборачным на Чэмпіянат свету. У кумітэ ў спаборніцтве. мужчын вагавой катэгорыі да 84 кг выступаў студэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Сахвон Мікіта, майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Мікіта перамог спартсменаў з Казахстана, Ірана, Бельгіі і толькі ў чацвёртым баі саступіў свайму саперніку з Турцыі.
Жадаем нашаму студэнту высокіх спартыўных дасягненняў на міжнародным узроўні і паспяховай здачы зімовай экзаменацыйнай сесіі!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии