Навуковы семінар "Універсітэцкая навука як адзін з прыярытэтаў інавацыйнага развіцця краіны"

​​​​​​​24 студзеня 2025 года для навучэнцаў 10-х класаў ліцэя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праведзены семінар "Універсітэцкая навука як адзін з прыярытэтаў інавацыйнага развіцця краіны".

Загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Рыбалка Юлія Аляксандраўна расказала аб навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, азнаёміла прысутных з перспектыўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў на сучасным этапе.