22 студзеня студэнты інжынернага факультэта наведалі выставу "Мая Беларусь", якая размешчана ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.
Гэтае мерапрыемства праходзіць не ўпершыню і дэманструе дасягненні Беларусі за апошнія 30 гадоў, а таксама перспектывы развіцця краіны. Выстаўка займае плошчу больш за 30 000 м2 і ўключае як унутраныя, так і знешнія экспазіцыі, зоны адпачынку, фуд корт і культурныя мерапрыемствы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии