Анлайн-сустрэча прадстаўнікоў ПалесДУ і Пекінскага інстытута гуманітарных і прыродазнаўчых навук (КНР)

​​​​​​​21 лютага 2025 года прайшла анлайн-сустрэча прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Пекінскага інстытута гуманітарных і прыродазнаўчых навук (Кітайская Народная Рэспубліка). З боку Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у сустрэчы: - дэкан факультэта эканомікі і фінансаў Ржэўская Т. А.; - начальнік аддзела міжнародных сувязей Аксёнчык Н. В.; - спецыялісты па міжнародных сувязях Кіевіч Я.Л., Саковіч В.У. З кітайскага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: - дэкан факультэта эканомікі Zhou Meng; - начальнік міжнароднага аддзела Xu Qianfang; - начальнік навучальнага аддзела Chen Yougchun; - спецыяліст Wang Ying. У рамках сустрэчы прадстаўнікі ўніверсітэтаў абмеркавалі магчымасці сумеснай падрыхтоўкі магістрантаў па эканамічным профілі. Па выніках візіту запланаваны канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне супрацоўніцтва.