Рэгіянальны этап рэспубліканскага конкурсу "Усебеларуская Ліга дэбатаў"

​​​​​​​25 лютага 2025 года каманда ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт», члены Дэбат-клуба ПалесДУ, у складзе: Мемех Максім (інжынерны факультэт), Какадзей Юлія (факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця), Раманюк Вераніка і Кананкова Анастасія (факультэт эканомікі і фінансаў), а таксама старшыня Дэбат-к пярвічнай арганізацыі ПалесДУ Пінскай ДА РГА "Белая Русь" Макарушка Уладзімір Уладзіміравіч, прынялі ўдзел у рэгіянальным этапе рэспубліканскага конкурсу "Усебеларуская Ліга дэбатаў". Суарганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь", Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Прымаючым бокам выступіла ўстанова адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт".

Конкурс праходзіў у тры туры. У выніку ўпартай барацьбы каманда ПалесДУ "Палескія палітыкі" ў складзе Мемех Максім і Какадзей Юлія заняла другое месца сярод каманд усіх вышэйшых навучальных устаноў Брэсцкай вобласці і будзе прадстаўляць ПалесДУ на рэспубліканскім этапе конкурсу "Усебеларуская Ліга дэбатаў".