Сустрэча студэнтаў з участковым інспектарам па прававых пытаннях

​​​​​​​20 сакавіка 2025 года ў інтэрнаце №3 адбылася сустрэча студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Пінскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў, старшым лейтэнантам міліцыі Хадакоўскай Ірынай Леанідаўнай. У ходзе гутаркі былі закрануты актуальныя прававыя тэмы, накіраваныя на фарміраванне паводзін і прававой пісьменнасці моладзі: - прафілактыка ўчынення злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў; - захаванне правіл бяспекі на чыгуначным транспарце; - падвышэнне лічбавай пісьменнасці і абарона персанальных дадзеных у інтэрнэце; - крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў; - прававыя наступствы ўжывання электронных сістэм курэння (вейпаў) для непаўналетніх.