
22 сакавіка 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Рэктар ВНУ Валерый Іванавіч Дунай прывітаў гасцей і расказаў аб перспектывах ВНУ. «Сёння ўніверсітэт — пляцоўка, дзе мы праводзім Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, і месца, дзе сустракаюцца тыя, хто будзе вучыцца, тыя, хто будзе вучыць, і тыя, для каго мы рыхтуем кадры — працадаўцы, нашы партнёрскія арганізацыі. ПалесДУ – гэта цэнтр адукацыі, навукі, культуры і спорту, вядомы не толькі ў нашым рэгіёне, але і далёка за яго межамі», - адзначыў рэктар.
У час мерапрыемства 22 партнёрскія арганізацыі прадставілі свае профілі, прадэманстраваўшы патрэбнасць у кваліфікаваных спецыялістах у галіне зялёнай эканомікі, фінансаў, інфармацыйных тэхналогій, біятэхналогій, тэхналогій здаровага ладу жыцця і інш. Для будучых абітурыентаў былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі: квэсты, майстар-класы і дзелавыя гульні. Прадстаўнікі дэканатаў падрабязна адказалі на пытанні аб правілах паступлення, ільготах і асаблівасцях бягучай уступнай кампаніі. Больш за 490 абітурыентаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве, атрымаўшы магчымасць асабіста азнаёміцца з інфраструктурай універсітэта – яго навуковымі лабараторыямі, вучэбнымі карпусамі, студэнцкімі інтэрнатамі і спартыўным комплексам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии