
6 мая 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася канцэртная праграма "Пераможны май", прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, каб аддаць даніну павагі і памяці тым, хто падарыў нам мірнае неба над галавой. Са словамі віншавання да ветэранаў працы, прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікам і студэнтам звярнуўся рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Валерый Іванавіч Дунай.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта. Кранальныя вершы, праніклівыя песні, яркая харэаграфія стварылі атмасферу падзякі за подзвіг савецкіх салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии