Рэспубліканская акцыя "Вальс Перамогі"

​​​​​​​8 мая, напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выкладчыкі, студэнты і ліцэісты ПалесДУ далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Вальс Перамогі", якая стала сімвалам адзінства, пераемнасці пакаленняў і бязмежнай падзякі ўсяму савецкаму народу, які абараніў незалежнасць нашай Радзімы і заваяваў Вялікую Перамогу.