З Днём Вялікай Перамогі!

​​​​​​​9 мая, у Дзень Вялікай Перамогі, на галоўнай плошчы горада Пінска на чале з рэктарам ПалесДУ Дунаем Валерыем Іванавічам выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты бяруць удзел у парадзе Перамогі!

Ад галоўнай плошчы горада ў складзе святочнай калоны прадстаўнікі ПалесДУ ўрачыста прайшлі да Мемарыяльнага комплексу вызваліцеляў Пінска, дзе ўсклалі жывыя кветкі да Вечнага агню ў памяць аб загінуўшых героях.