Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​11 мая - Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята адзначаецца ў краіне штогод у другую нядзелю траўня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Дэлегацыя ПалесДУ на плошчы Дзяржаўнага флага ў сталіцы прыняла ўдзел ва ўрачыстым рытуале ўшанавання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у гарадскім урачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Пасля заканчэння ўрачыстага мітынгу намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Юлія Алегаўна Галяковіч, старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ірына Ўладзіміраўна Горыш прынялі ўдзел у гарадскім аўтапрабегу “80 мірных гадоў пад сцягам Радзімы!”. Завяршальным пунктам маршруту сталі воінскія могілкі па вуліцы Спакойнай. Удзельнікі аўтапрабегу аддалі даніну павагі загінуўшым воінам.