
15 мая адзначаецца міжнародны Дзень сям'і - адно з самых светлых свят, якое мае дачыненне да кожнага чалавека. Немалаважную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям'і і яе ўмацавання адыгрываюць кнігі і бібліятэка. Сям'я - гэта самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Сям'я была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў. Да гэтага свята на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3214) аформлена кніжная выстава “Згуртаваць сям'ю дапаможа мудрасць кніг”. На ёй прадстаўлены кнігі і часопісы аб ролі сям'і ў сучасным грамадстве, аб прынцыпах пабудовы сямейнага шчасця, праблемах выхавання дзяцей, здаровым ладзе жыцця. Тут вы знойдзеце адказы на самыя хвалюючыя пытанні: як стварыць у сям'і атмасферу цеплыні, як стварыць хатнюю выгоду. Запрашаем усіх наведаць нашу выставу!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии