Міжнародны форум «Сяброўства без межаў»

​​​​​​​На базе ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" адбыўся міжнародны форум " Сяброўства без межаў". Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставілі Бойка Вольга, Ле Чонг Нгіа, Нгуен Дык Чынь, Бобіева Сітарама, Бердніковіч Анастасія. Міжнародны маладзёжны форум " Сяброўства без межаў" — гэта штогадовае мерапрыемства, якое збірае маладых людзей з розных краін свету. Форум – гэта своеасаблівая платформа для дыялогу, абмену ідэямі і сумеснай працы над вырашэннем глабальных праблем.