
У траўні 2025 года апублікаваная новая рэдакцыя міжнароднага рэйтынгу рэпазітароў Transparent Ranking of Open Access Repositories. Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сярод 4592 інстытуцыйных рэпазітароў і электронных бібліятэк займае 182-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу і 9-ю сярод інстытуцыйных рэпазітароў Беларусі.
Рэпазітар ПалесДУ быў створаны ў 2013 годзе і ў цяперашні час уключае 31607 дакументаў: навуковыя артыкулы, аўтарэфераты дысертацый, навучальныя дапаможнікі, электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, матэрыялы канферэнцый.
У аснове рэйтынгу ляжыць паказчык колькасці дакументаў, размешчаных у рэпазітарах і праіндэксаваных сэрвісам Google Scholar. З агульнай колькасці дакументаў, размешчаных у рэпазітары ПалесДУ праіндэксавана 25500 дакументаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии