У Мінску прайшло рэспубліканскае свята, прысвечанае Дню настаўніка

​​​​​​​Дэлегацыя ПалесДУ на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам прыняла ўдзел у маштабным свяце, якое прайшло ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Са сцэны ў адрас настаўнікаў гучалі шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі. Падкрэсліваліся знакавыя дасягненні сферы адукацыі.

Пасля ўрачыстай часткі педагогам прэзентавалі творчую працу "Патэтычны дзённік памяці". Гэты праект - даніна павагі настаўнікам-героям, якія выхавалі пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны.