Семінар для трэнераў па лёгкай атлетыцы "Кошт медаля"

​​​​​​​1-3 кастрычніка ў Мінску на базе Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" адбыўся найбуйнейшы ў СНД семінар для трэнераў па лёгкай атлетыцы "Кошт медаля". Мерапрыемства стала не толькі пляцоўкай для навучання, але і месцам для сустрэч і абмену досведам. Аб ролі трэнера ў прафілактыцы парушэнняў здароўя, звязаных з заняткам спортам і папярэджанні выпадкаў несвядомага ўжывання допінгу юнымі спартсменамі расказаў удзельнікам семінара загадчык кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны доктар медыцынскіх навук, прафесар Кручынскі Мікалай Генрыхавіч.

З пазнавальнай лекцыяй "Ацэнка функцыянальнага стану юнага спартсмена: практычныя аспекты для трэнера" выступіў дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны, к.м.н., дацэнт Марыніч Віталь Уладзіміравіч.

За выдатны выступ на семінары для трэнераў па лёгкай атлетыцы "Кошт медаля" Віталь Уладзіміравіч і Мікалай Генрыхавіч узнагароджаны Падзякамі Старшыні ГА «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі».