Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню перакладчыка

​​​​​​​9 кастрычніка студэнты і выкладчыкі кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі адсвяткавалі Міжнародны дзень перакладчыка.

Вось ужо на працягу 7 гадоў у нашым універсітэце рыхтуюць перакладчыкаў-рэферэнтаў, спецыялістаў у галіне міжкультурных камунікацый, і правядзенне такога кшталту мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй для студэнтаў і выкладчыкаў кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі.

Святочны канцэрт прайшоў у цёплай атмасферы. Студэнты і выкладчыкі прадэманстравалі свае таленты, падарыўшы ўсім прысутным станоўчыя эмоцыі. У выкананні студэнтаў спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый" прагучалі песні на англійскай, нямецкай, кітайскай і французскай мовах, былі выкананы запальныя танцы, прадэманстраваны цікавыя відэаролікі.