Студэнты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» распавядаюць пра свае першыя крокі ў свет ва ўніверсітэце:
Ігнацёнак Віталіна, група 20 ЛМК-2:
Я абрала Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, таму што хачу дасягнуць сваёй запаветнай мары - стаць прафесійным перакладчыкам і гэта менавіта тое месца, якое падыходзіць для дасягнення маёй мэты. Для мяне ўніверсітэт з'яўляецца адным са спосабаў спазнаць людзей і саму сябе ў гэтым жыцці. Вядома, галоўная мэта - атрыманне ведаў, якасная адукацыя. Універсітэт выдатны «матыватар», бо прымушае дзейнічаць, змагацца і кожны раз даказваць права на існаванне тваёй асобы.
У ПалесДУ ёсць усё неабходнае для камфортнага навучання студэнтаў: чытальныя залы, пакоі самападрыхтоўкі, зручная і сістэматызаваная электронная бібліятэка. Тут ідэальная атмасфера для знаёмстваў з іншымі маладымі спецыялістамі. Працуюць таксама розныя культурныя аб'яднанні, якія дапамагаюць разнастаіць студэнцкае жыццё: спевы, танцы, папулярныя танцавальныя калектывы, маляванне - кожны знойдзе сабе занятак па душы. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт - малады ўніверсітэт, які не адстае ад іншых вядучых ВНУ краіны. Ва ўніверсітэце ёсць вялікая колькасць плюсаў. На мой погляд, самая галоўная перавага - нашы выкладчыкі, якія ў кожным студэнце імкнуцца знайсці асаблівасці, таленты і імкнуцца іх развіваць. Вось таму Палескі дзяржаўны ўніверсітэт - выдатнае месца для атрымання вышэйшай адукацыі.
Анастасія Май, група 20ЛМК-2:
Я абрала Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, таму што ведаю, што атрымаю добрую адукацыю. У ПалесДУ ў кожнага студэнта шмат магчымасцяў для самарэалізацыі і самаразвіцця. Я вучуся на спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый». На кафедры вельмі моцны выкладчыцкі састаў! Я змагу многаму ў іх навучыцца. Я ўпэўнена, што, скончыўшы ўніверсітэт, атрымаю стабільную працу, а званне «Выпускнік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта» будзе ацэнена працадаўцамі па вартасці. Але справа не толькі ў працы і ведах! У маім універсітэце я ўвесь час атрымліваю магчымасці развіваць не толькі свой розум, але і душу. Мяне атачаюць творчыя людзі. Размаўляючы з імі, я сталею і раблюся больш годным прадстаўніком сучаснага грамадства. Ва ўніверсітэце ёсць выдатная бібліятэка, дзякуючы якой не трэба бегаць па крамах, шукаючы тую ці іншую кнігу. Улетку я разглядала розныя ВНУ для паступлення, але менавіта ў ПалесДУ мне спадабалася зацікаўленасць у кожным абітурыенце, які прыйшоў у прыёмную камісію. Мой універсітэт - гэта месца, у якім я магу рэалізаваць сябе. Для мяне гэта другі дом, бо тут я праводжу большую частку свайго часу, займаючыся любімай справай.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии