Паважаныя навучэнцы старэйшых класаў! Прапануем прыняць удзел у Міжнароднай алімпіядзе па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах для старшакласнікаў

Прапануем прыняць удзел у Міжнароднай алімпіядзе па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах для старшакласнікаў, якую арганізуе УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» (ПалесДУ, г. Пінск). Алімпіяда праводзіцца ў два этапы. Першы адборачны этап праводзіцца ў завочнай форме. Удзельніку Алімпіяды неабходна прайсці электронную рэгістрацыю і выканаць конкурснае заданне. Рэгістрацыя і прыём работ ад удзельнікаў ажыццяўляецца да 23 лютага 2021 года.

Другі тур Алімпіяды праводзіцца вочна  ва ўніверсітэце для пераможцаў першага адборачнага тура (красавік 2021). Для замежных удзельнікаў магчымы завочны ўдзел з выкарыстаннем платформы Moodle. Дакладныя даты будуць паказаныя на сайце ўніверсітэта загадзя. Усе пераможцы 1-га тура будуць запрошаны для ўдзелу ў 2-ім туры.

 Пераможцы вочнага тура атрымаюць памятныя падарункі, сертыфікаты на наведванне Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (навучальныя заняткі, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы). Пераможцы Алімпіяды ПалесДУ па профільных выпрабаваннях, узнагароджаныя дыпломамі I - III ступені, маюць пераважнае права на залічэнне ва УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».

 РЭГІСТРАЦЫЯ НА МІЖНАРОДНУЮ АЛІМПІЯДУ.

 Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: + 375 165 31 08 38

З павагай, аргкамітэт Алімпіяды