У Брэсцкім аблвыканкаме прайшоў Дзень студэнта: удзел прынялі прадстаўнікі ўсіх ВНУ рэгіёна – ПалесДУ, БрДТУ, БрДУ ім. А.С. Пушкіна і БарДУ.
Студэнты працавалі ў секцыях структурных падраздзяленняў, знаёміліся з дзейнасцю органаў мясцовага самакіравання і прадпрыемстваў рэгіёна, задавалі пытанні і атрымлівалі парады ад спецыялістаў.
Сустрэліся з кіраўніком Клейнікоўскага сельвыканкама Яўгенам Дзяменцьевым і дырэктарам Брэсцкага мясакамбіната Паўлам Бухавецкім.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








