Навука, творчасць і міжнароднае супрацоўніцтва: вынікі тыдня на біятэхналагічным факультэце

Падышоў да канца насычаны тыдзень візіту выкладчыка Універсітэта ІЦМА (г. Санкт-Пецярбург) на біятэхналагічны факультэт ПалесДУ. Нашу ВНУ наведала Курбонава Малікахон Камілжонаўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт факультэта біятэхналогій Універсітэта ІЦМА, малодшы навуковы супрацоўнік Міжнароднага навуковага цэнтра «Біятэхналогіі трэцяга тысячагоддзя».

Праграма візіту была разнастайнай і ахапіла адукацыйныя, навуковыя і культурныя аспекты.

​​​​​​​