Прарэктар па вучэбнай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна ўручыла дыпломы даследчыкаў выпускнікам аспірантуры спецыяльнасці 13.00.04 "Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры (педагагічныя навукі)". Сярод выпускнікоў – Гладышава Марыя Генадзеўна, асістэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны, якая актыўна працягвае навуковыя даследаванні.
Таксама дыплом атрымала Кардаш Анастасія Уладзіміраўна, дырэктар Мотальскай СДЮШАР, якая прайшла шлях ад бакалаўрыяту па спецыяльнасці "Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія" да магістратуры і аспірантуры.
Ірына Аляксандраўна павіншавала выпускнікоў з заканчэннем важнага этапа ў адукацыі, пажадала не спыняцца на дасягнутым і падрыхтаваць навуковыя даследаванні да абароны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








