Адкрыты вакальны конкурс савецкай песні "Галасы пакаленняў"

​​​​​​​У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў адборачны этап адкрытага вакальнага конкурсу савецкай песні "Галасы пакаленняў". Мерапрыемства, прымеркаванае да гадавіны заснавання СССР і 80-годдзя Вялікай Перамогі, сабрала 28 таленавітых удзельнікаў з Беларусі і Расіі. У конкурсе прынялі ўдзел салісты Народнай студыі эстраднай песні "Гукі часу" Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ян Данілавіч, Ангеліна Аўдзеенка і Дар'я Сідар.

Музычныя нумары нашых студэнтаў атрымалі высокую адзнаку журы.