Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Біятэхналогія: дасягненні і перспектывы развіцця", прымеркаваная да 20-годдзя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта

​​​​​​​4 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Біятэхналогія: дасягненні і перспектывы развіцця", прымеркаваная да 20-годдзя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Дунай Валерый Іванавіч; прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Чашчэвік Віталь Тадэвушэвіч; загадчык лабараторыі функцыянальнай біяхіміі нервовай сістэмы ФДБУН "Інстытут вышэйшай нервовай дзейнасці і нейрафізіялогіі РАН", доктар біялагічных навук, прафесар Гуляева Наталля Валер'еўна; прафесар ДП "Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі", член-карэспандэнт, доктар біялагічных навук Майсяёнак Андрэй Георгіевіч і іншыя.