Сустрэча са старшым следчым Пінскага міжраённага аддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​12 снежня адбылася сустрэча навучэнцаў і педагогаў ліцэя са старшым следчым маёрам юстыцыі Пінскага міжраённага аддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Калаурам Аляксандрам Эдуардавічам. Мерапрыемства было прысвечана адной з самых актуальных тэм сучаснасці – кібербяспекі. Аляксандр Эдуардавіч у даступнай і нагляднай форме раскрыў перад аўдыторыяй асноўныя пагрозы, якія падпільноўваюць карыстальнікаў у інтэрнэце.