Рэспубліканскае закрыццё трэцяга працоўнага семестра, прысвечанае 80-годдзю Вялікай Перамогі і Году добраўпарадкавання

​​​​​​​Падчас трэцяга працоўнага семестра студэнты не толькі працавалі на карысць краіны, але і сталі часткай значнай гісторыі студэнцкага руху. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі байцы студэнцкага педагагічнага атрада “Сэрца Палесся” і сакратар ВА ГА “БРСМ” з правамі РК Ксенія Мікалаеўна Арцёмчык.

На заключным мерапрыемстве ўдзельнікаў чакалі інтэрактыўныя зоны і святочны канцэрт. Асаблівым гонарам з'яўляецца тое, што нашы студэнты адправіліся на Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў, прадстаўляючы наш універсітэт сярод найлепшых каманд краіны.