Міжнародны конкурс лепшых практык выкладання рускай мовы як няроднай (замежнай)

​​​​​​​ У Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэце прайшоў II Міжнародны конкурс лепшых практык выкладання рускай мовы як няроднай (замежнай) у ВНУ дзяржаў – удзельніц СНД, якія рэалізуюць праграмы педагагічнай адукацыі.

Конкурс арганізаваны сумесна з Еўразійскай асацыяцыяй педагагічных універсітэтаў і праводзіцца ў мэтах далейшага ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы педагагічнай адукацыі праз узаемаабмен унікальнымі і эфектыўнымі педагагічнымі практыкамі выкладання рускай мовы як няроднай (замежнай) у педагагічных ВНУ дзяржаў – удзельніц СНД. У фінал выйшлі 20 удзельнікаў з пяці краін СНД. Беларусь і ПалесДУ прадставіла Каржаневіч Юлія Вячаславаўна, чыё майстэрства высока ацаніла журы. Яна ўвайшла ў лік пераможцаў і атрымала Дыплом ІІ ступені.