Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут"

​​​​​​​Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут" – гэта больш, чым акцыя. Гэта сапраўдная школа лідэрства, сяброўства і адказнасці, а таксама даніна глыбокай павагі да подзвігаў продкаў. Штогод байцы студэнцкіх атрадаў адпраўляюцца ў самыя аддаленыя куткі краіны, каб несці дабро, дапамогу і добры настрой.

Яны актыўна ўключыліся ва ўсе справы праекту: дапамога пажылым людзям; добраўпарадкаванне помнікаў; патрыятычныя акцыі на месцах памяці; прафарыентацыйныя сустрэчы ў школах; правядзенне канцэртных праграм.

Апроч гэтага, байцы праводзяць майстар-класы для дзяцей, развіваючы ў іх карысныя практычныя навыкі!

Ганарымся нашымі байцамі! Яны не проста ўдзельнічаюць – яны ствараюць будучыню і захоўваюць памяць ужо сёння.