Прафілактычная сустрэча начальніка ІСН Ю.М. Дораха з непаўналетнімі студэнтамі

​​​​​​​18 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла прафілактычная сустрэча начальніка ІСН Юрыя Мікалаевіча Дораха з непаўналетнімі студэнтамі ВНУ. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне прававой граматнасці моладзі і фарміраванне адказных адносін да ўласных паводзін.

У ходзе сустрэчы Юрый Мікалаевіч расказаў аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях, якія ўчыняюцца непаўналетнімі ў горадзе Пінску.

Асаблівая ўвага была нададзена такім парушэнням, як: супрацьпраўныя дзеянні ў сферы высокіх тэхналогій; падпіска на забароненыя і экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы, перасыланне і распаўсюджванне забароненага кантэнту; ужыванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў; крадзяжы і дробнае хуліганства; ужыванне спіртных напояў. Юрый Мікалаевіч акцэнтаваў увагу на негатыўных наступствах кожнага з гэтых дзеянняў для будучыні маладых людзей.