Сёння, 2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, студэнты Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі кніжную выставу «Саюзная дзяржава – гарызонты інтэграцыі». Вядучы бібліятэкар А.К.Кучынская правялі бібліяграфічны агляд кніг, прысвечаных гісторыі двухбаковага супрацоўніцтва і этапам станаўлення Саюзнай дзяржавы.
У час экскурсіі па бібліятэцы госці наведалі залу электронных рэсурсаў, абанемент вучэбнай літаратуры і навуковую чытальную залу, дзе знаходзіцца фонд рэдкай кнігі.
Такія сустрэчы дазваляюць студэнтам глыбей зразумець гістарычную значнасць адзінства Беларусі і Расіі, а таксама ўсвядоміць ролю моладзі ва ўмацаванні двухбаковых сувязей.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









