У ПалесДУ адбылася сустрэча са Старшынёй праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Аўдоніным Аляксеем Аляксеевічам

​​​​​​​У ПалесДУ адбылася сустрэча са Старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" Аўдоніным Аляксеем Аляксеевічам. Сустрэчу адкрыў рэктар універсітэта. Валерый Іванавіч адзначыў значнасць візіту Аляксея Аляксеевіча і падкрэсліў, што супрацоўніцтва з таварыствам "Веды" садзейнічае развіццю асветніцкіх ініцыятыў, пашырэнню адукацыйных магчымасцей і ўмацаванню навукова-папулярнага руху ў рэгіёне.

У рамках мерапрыемства гасцей азнаёмілі з працай галіновай лабараторыі «Лонгітудынальныя даследаванні», правялі экскурсію па навучальным корпусе ўніверсітэта.