17 красавіка адбыўся ўрачысты сход выкладчыкаў і супрацоўнікаў, прысвечаны 20-годдзю Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Напачатку прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
Валерый Іванавіч адзначыў ключавыя дасягненні ПалесДУ за два дзесяцігоддзі, падкрэсліў значнасць навуковага і адукацыйнага патэнцыялу калектыву, абазначыў стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця ўніверсітэта і падзякаваў усім, хто ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне яго аўтарытэту.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









