Да году беларускай жанчыны. Навукоўцы ПалесДУ: Тамара Васільеўна Казлова

​​​​​​​Жанчыны прысутнічалі ў навуцы ва ўсе часы, яны працягваюць здзяйсняць выдатныя адкрыцці і ў нашы дні. Жанчыны-навукоўцы падарылі свету адкрыцці, якія перавярнулі ход гісторыі. Яны ствараюць інавацыі, рашаюць ключавыя сацыяльныя і тэхналагічныя праблемы. У нашым універсітэце працуе нямала жанчын-навукоўцаў у вобласці прыродазнаўчых, сацыяльна-эканамічных, прыкладных навук. Да Года беларускай жанчыны прадстаўляем доктара сельскагаспадарчых навук, дацэнта, прафесара кафедры біятэхналогіі ТАМАРУ ВАСІЛЬЕЎНУ КАЗЛОВУ.