Банкаўскія партнёры адзначылі ўклад супрацоўнікаў факультэта эканомікі і фінансаў

​​​​​​​24 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася ўрачыстая сустрэча з прадстаўнікамі банкаўскай супольнасці, прысвечаная 20-годдзю ВНУ. Мерапрыемства аб'яднала кіраўніцтва ўніверсітэта, ганаровых гасцей з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікоў вядучых банкаў краіны.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч.