Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч прымае ўдзел у Трэцім Форуме Лігі рэктараў універсітэтаў Беларусі, Бразіліі і Расіі

​​​​​​​На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў праходзіць Трэці Форум Лігі рэктараў універсітэтаў Беларусі, Бразіліі і Расіі. У рабоце форуму прымае ўдзел рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.

У рамках форуму рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і рэктар Ніжагародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ім. Н.А. Дабралюбава Аўралеў Мікіта Уладзіміравіч падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае развіццё сумесных адукацыйных ініцыятыў, акадэмічную мабільнасць, абмен навуковымі вынікамі і рэалізацыю праектаў, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага ўзаемадзеяння паміж універсітэтамі.

Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і работу секцый, што дае магчымасць удзельнікам абмеркаваць стратэгічныя напрамкі развіцця вышэйшай адукацыі, абмяняцца вопытам і прадставіць паспяховыя практыкі універсітэтаў. Форум накіраваны на развіццё сумесных адукацыйных праграм, пашырэнне навуковых калабарацый і ўмацаванне міжкультурнага дыялогу паміж універсітэтамі Беларусі, Бразіліі і Расіі.

Яго правядзенне мае важнае значэнне для фарміравання ўстойлівай міжнароднай адукацыйнай прасторы, абмену перадавымі практыкамі і стварэння новых магчымасцей для студэнтаў і даследчыкаў.