Рабочая сустрэча рэктара ПалесДУ Дуная У.І. з намеснікам старшыні, галоўным сакратаром Асацыяцыі кітайскіх кампаній Чжаа Цінцю

​​​​​​​27 мая 2026 года адбылася рабочая сустрэча рэктара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дуная Валерыя Іванавіча з намеснікам старшыні, галоўным сакратаром Асацыяцыі кітайскіх кампаній Чжаа Цінцю.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі магчымага супрацоўніцтва: міжвузаўскае ўзаемадзеянне – садзейнічанне ўстанаўленню партнёрскіх сувязей паміж ПалесДУ і універсітэтамі Кітая; арганізацыя летніх школ для студэнтаў абедзвюх краін; прасоўванне адукацыйных праграм ПалесДУ сярод кітайскіх грамадзян.

Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці акадэмічнай мабільнасці, пашырэнні міжнародных праектаў і ўмацаванні адукацыйных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем.